SINIE GORY | Наканаванне

Плынь візуальных вобразаў дзеля суправаджэння паэтычнага падарожжа ў глыбіні падсвядомасці, на хуткім цягніку тэхналагічных магчымасцяў сучаснасці. Падарожжа ў якім прастора мары наганяе цемру чалавечую. Маўклівыя рухі вуснаў, ды рыпучыя ад ветру шыбіны душы, то не выправа на закланне, а наўпрост — наканаванне. Ажыццявілі: Аператар штучнага інтэлекту — @proximamex Музыка і словы — @siniegory Спасылка на песню: СПАДЗЯВАЛІСЯ НА БОЖАЧКУ АПЫНУЛІСЯ Ў ЛОЖАЧКУ АДГУКАЛІСЯ НА ПРОЗВІШЧЫ ЗАБЛУКАЛІСЯ Ў ГЛУШЫ ЧАСТАВАЛІСЯ ДА З ЛЫЖАЧКІ ВАНІТУЮЧЫ Ў КНІЖАЧКІ ДЗЕ ГУЛЯЮЦЬ ПА СТАРОНАЧКАХ ЎСПАМІНАЎ СКРАЗНЯКІ ПАРАНІЛА СВІТАННЕ АКСАМІТНАЕ СПАТКАННЕ ТО ПА ЗВЫЧАЮ ЗАВЕЦЦА - НАКАНАВАННЕ НЕ ПАТРЭБНА АНІ ПАПЕРАЧКА НІ САЛОДКАЯ ЦУКЕРАЧКА АНІ ТРАВЕНЬСКІЯ ПЕСЕНЬКІ АНІ ЖНІВЕНЬСКІ ПАТОП ПАКАЦІЛАСЯ БУТЭЛЕЧКА ЦЕРАЗ БІТЫЯ САРДЭЧАЧКІ ПРАЗ САРОМНЫЯ МЯСТЭЧАЧКІ ПАД ТАЛЕРАК ПЕРАЗВОН ПАД ПАНУРЫМ НАЗІРАННЕМ УЗДОЎЖ СМЯРОТНЫХ ПАКАРАННЯЎ МАЯ ПАДЛЕТКАВАЯ ЛЮТАСЦЬ - НАКАНАВАННЕМ Ў ПАНЯДЗЕЛАК БУДЗЕМ У РОСКВІЦЕ Ў АЎТОРАК СТАНЕМ У РОСПАЧЫ Ў ЧАЦВЕР ПАВОДЛЕ ПРЫМАЎКІ БУДЗЕ ЛІЦЦА МАЛАКО ЛУПЯЦЬ КРОПЛІ НА МАРОЗІВА ЎЗДЫХНУЎ СЯРДЗІТЫ БОЖАНЬКА ПАНЯДЗЕЛАК АЎТОРАК СЕРАДА НЕ ПРЫЙШЛА БЯДА АДНА ЛЬЮЦЦА КРОПЛІ НА МАРОЗІВА ЎВАСКРОС СМЯРОТНЫ БОЖАНЬКА АЛЕ ТО НЕ ВЫПАДКОВАСЦЬ А - ПАШАНЦАВАЛА
Back to Top