Каля 200 байцоў вызвалялі Глыбокае ад ўмоўных тэрарыстаў ()

Сумеснае стратэгічнае беларуска-расійскае вучэнне «Захад-2017» выходзіць на завяршальны этап. Па яго задуме прадугледжана, што на тэрыторыю Беларусі і Калінінградскай вобласці Расіі праніклі экстрэмісцкія групы, каб дэстабілізаваць абстаноўку ў Саюзнай дзяржаве. Так, каля 200 байцоў вызвалялі Глыбокае ад ўмоўных тэрарыстаў. Тэрытарыяльныя войскі разам з прадстаўнікамі сілавых структур раёна адпрацоўвалі сумесную абарону важных аб’ектаў і змагаліся з умоўным праціўнікам. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top